[I18n] i'm back :) і маю колькі пытаньняў

Ihar Hrachyshka ihar.hrachyshka at gmail.com
Sat Dec 15 07:12:07 CET 2007


On Dec 14, 2007 10:13 PM, Gnu Belarusian <375gnu at gmail.com> wrote:

> Прывітаньне ўсім!
>
> Я не прымаў удзелу ў l10n працы колькі год, вось цяперака вяртаюся.

Back home!

>
> Маю колькі пытаньняў:
>
> 1) Па XFCE4.4: дзесь "наладкі", дзесь "настаўленьні". Увогуле, другі
> тэрмін мне нейкі нягеглы.

Гэта наватвор, таму і нягеглы.

>
>
> 2) Па Emacs: чаму беларускі мэтад уводу не дасланы распрацоўшчыкам?
> Даводзіцца як і >4 гады назад усталёўваць уручную.
>
> 3) Якое становішча зь пераносамі для TeX, OOo? Нехта мусіў нешта
> адкрыць... Здаецца, гэта неяк зьвязана з ТБМ...

Няма. Прычым тут ТБМ?.. Няўжо думаеце, што гэты апендыкс мае што сказаць
нашай супольнасці?
Калі не памыляюся, нейкія напрацоўкі для OOo былі ў сп. Юрыя Тарасевіча, але
агульна даступнымі іх ніхто, бадай, не бачыў. TeX-ам, мабыць, ніхто не
карыстаецца з тутэйшых, акрамя мяне, таму і не ўзнікае пытанняў. Прычым, як
мне здаецца, не менш важкім пытаннем у ягонай беларусізацыі з'яўляецца
фармуляванне нашых дзяржаўных стандартаў ды іншай беларускай паліграфічнай
спецыфікі. Але няма таго, чаго і раней не было...

>
>
> 4) Па OOo 2.2: ізноў "наставіць" ды "настаўленьні"... Мэню "Від" можа
> лепей зрабіць "Алюстраваньнем"?

Від (3 літары), адлюстраванне (13 літар). З моўнага пункту гледжання словы з
коранем "-від-" маюць права на існаванне, бо гэта - наша. Але ці яно часцей
выкарыстоўваецца за "Выгляд"? Бадай, спрэчнасць пытання відавочная, але як
няма яўных аргументаў супраць "Віда", дык не варта змяняць. У плане
функцыянальнасці мяне бянтэжыць там іншае меню: "Па даведку". Яно, быццам
бы, выглядае недарэчна, бо не мае звыклай для карыстальніка аднаслоўнай
структуры, і, не прыглядзеўшыся, можна ўявіць, што гэта два розныя меню:
"Па" і "даведку".

>
>
> 5) Хто-небудзь пачынаў працу над "абеларушваньнем" tesseract? Я крыху
> пабалаваўся, здаецца, даволі простая задача...
> _______________________________________________
> I18n mailing list
> I18n at mova.org
> http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n
-------------- next part --------------
An HTML attachment was scrubbed...
URL: http://mova.org/pipermail/i18n/attachments/20071215/0f817013/attachment.htm 


More information about the I18n mailing list