[I18n] i'm back :) і маю колькі пытаньняў

Yury Tarasievich yury.tarasievich at gmail.com
Sat Dec 15 10:08:14 CET 2007


On Sat, 15 Dec 2007 08:12:07 +0200, Ihar Hrachyshka <ihar.hrachyshka at gmail.com> wrote:
...
> агульна даступнымі іх ніхто, бадай, не бачыў. TeX-ам, мабыць, ніхто не
> карыстаецца з тутэйшых, акрамя мяне, таму і не ўзнікае пытанняў. Прычым, як
> мне здаецца, не менш важкім пытаннем у ягонай беларусізацыі з'яўляецца
> фармуляванне нашых дзяржаўных стандартаў ды іншай беларускай паліграфічнай
> спецыфікі. Але няма таго, чаго і раней не было...

Тэх — у нашых краях — больш для матэматыкаў. А беларускамоўная матэматыка ў нас (амаль?) не існуе.

А стандарты — дык, здаецца, ужо ўсё сфармулявана. Той самы "Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум" Плотнікава і Антанюк (Мн., 2003) канстатуе наяўнасць у нас дзвюх літаратурных норм. Такое зусім не рэдкасць, нават у вялікіх мовах.

Наконт паліграфіі — ёсць граматыка, а з практычных аспектаў — праблематыку акрэслівае, напр., брашура О. Т. Бабак "Подготовка и обработка белорусских текстов на персональных компьютерах" (Мн.: Выш.школа, 1995. — 59 с.).

> функцыянальнасці мяне бянтэжыць там іншае меню: "Па даведку". Яно, быццам
> бы, выглядае недарэчна, бо не мае звыклай для карыстальніка аднаслоўнай
> структуры, і, не прыглядзеўшыся, можна ўявіць, што гэта два розныя меню:
> "Па" і "даведку".

Ну, гэта рэшткі пошукаў метаду колькі-гадовай даўніны. Паставіў і забыў. Вось зараз упершыню пачуў, што і гэта бянтэжыць. :))

Ю.Т.



More information about the I18n mailing list