[I18n] i'm back :) і маю колькі пытаньняў
Yury Tarasievich
yury.tarasievich at gmail.com
Sat Dec 15 09:10:51 CET 2007
On Fri, 14 Dec 2007 22:13:38 +0200, Gnu Belarusian <375gnu at gmail.com> wrote:
> 1) Па XFCE4.4: дзесь "наладкі", дзесь "настаўленьні". Увогуле, другі
> тэрмін мне нейкі нягеглы.
...
> 4) Па OOo 2.2: ізноў "наставіць" ды "настаўленьні"...
:)) Цікава, якія ў вас меркі "гегласці"? У тэрміне "наста`ўленні" вам не падабаюцца: а) этымалогія б) марфалогія в) генеалогія г) колер д) пах е) нешта яшчэ?
Дзеля яснасці — тэрмін "наста`ўленні", пасля маіх доўгіх тлумачэнняў семантыкі з'явы, прапанаваў чалавек, моўнай кампетэнцыі якога я давяраю, дарэчы, адзін з "мякказначнікаў".
Гэты тэрмін добра ўзгадняецца сэнсам з аднакарэннымі словамі мовы. Параўнайце: "настаўнік", "наставіць" (напр., гадзіннік). Дзеля цікавасці: чэшск. адпаведнік nastaveni.
Другі паводле прыдатнасці, хоць і з заўвагамі, варыянт: "настройкі". Але супраць яго выступаюць "трансформеры", што, дзей, як рускі. Ну, няхай.
А вось "наладкі" проста непрыдатна з моўнага боку. Яно нават можа быць незразумелым, блытаючыся сэнсава з debugger-"отладчик".
> 4) ... Мэню "Від" можа
> лепей зрабіць "Алюстраваньнем"?
Прабачце, ну што гэта за "можа лепей"? Чаму "можа лепей" так а не скажам, "дагары нагамі"? :)
Слова "від" ужыта ў адным са сваіх значэнняў: "твар, аблічча". Кантэкст яго выкарыстання ў ООО наогул не дапускае замены на "адлюстраванне".
І, дарэчы, вы памыляецеся, калі думаеце, што "адлюстраванне" наогул прыдатнае паводле сэнсу, каб перадаваць ім "view" і "show".
> 2) Па Emacs: чаму беларускі мэтад уводу не дасланы распрацоўшчыкам?
> Даводзіцца як і >4 гады назад усталёўваць уручную.
>
> 3) Якое становішча зь пераносамі для TeX, OOo? Нехта мусіў нешта
> адкрыць... Здаецца, гэта неяк зьвязана з ТБМ...
Не, ТБМ тут не да рэчы. Alex Buloichik перарабляў у мінулым годзе пераносы для Тэха ў ООО. Працавала, але з пэўнымі заўвагамі, не памятаю зараз канкрэтыкі. Давесці да ладу не так складана, здаецца, яно выпускалася пад GPL. Калі нельга чапаць, то ён чытае, няхай паправіць.
> 5) Хто-небудзь пачынаў працу над "абеларушваньнем" tesseract? Я крыху
> пабалаваўся, здаецца, даволі простая задача...
Не, гэта не такая простая задача.
Ю.Т.
More information about the I18n
mailing list