[I18n] i'm back :) і маю колькі пытаньняў

Gnu Belarusian 375gnu at gmail.com
Sat Dec 15 22:59:50 CET 2007


On 12/15/07, Yury Tarasievich <yury.tarasievich at gmail.com> wrote:
> > 1) Па XFCE4.4: дзесь "наладкі", дзесь "настаўленьні". Увогуле, другі
> > тэрмін мне нейкі нягеглы.
> ...
> > 4) Па OOo 2.2: ізноў "наставіць" ды "настаўленьні"...
>
> :)) Цікава, якія ў вас меркі "гегласці"? У тэрміне "наста`ўленні" вам не
> падабаюцца: а) этымалогія  б) марфалогія в) генеалогія г) колер д) пах е)
> нешта яшчэ?

Гучаньне, але я рабіў націск на Е. Сам вінаваты :)

> Дзеля яснасці — тэрмін "наста`ўленні", пасля маіх доўгіх тлумачэнняў
> семантыкі з'явы, прапанаваў чалавек, моўнай кампетэнцыі якога я давяраю,
> дарэчы, адзін з "мякказначнікаў".

Пацюпа?

> Гэты тэрмін добра ўзгадняецца сэнсам з аднакарэннымі словамі мовы.
> Параўнайце: "настаўнік", "наставіць" (напр., гадзіннік). Дзеля цікавасці:
> чэшск. адпаведнік nastaveni.
>
> Другі паводле прыдатнасці, хоць і з заўвагамі, варыянт: "настройкі". Але
> супраць яго выступаюць "трансформеры", што, дзей, як рускі. Ну, няхай.
>
> А вось "наладкі" проста непрыдатна з моўнага боку. Яно нават можа быць
> незразумелым, блытаючыся сэнсава з debugger-"отладчик".

Акей, перакананы...



> > 5) Хто-небудзь пачынаў працу над "абеларушваньнем" tesseract? Я крыху
> > пабалаваўся, здаецца, даволі простая задача...
>
> Не, гэта не такая простая задача.

Сапраўды, атрымаць добрую якасьць (аля файнрыдэр) цяжка, але нешта на
ўзроўні ангельскамоўнага tesseract'у атрымаў.

ЗЫЖ ня варта на мяне "выкаць". "Дзе ў рэале б'юць морду, там у Фідо
нераходзяць на ВЫ", гэта я як фідошнік (хай і былы) фідошніку кажу
:)))


More information about the I18n mailing list