[I18n] i'm back :) і маю колькі пытаньняў
Yury Tarasievich
yury.tarasievich at gmail.com
Sun Dec 16 00:28:18 CET 2007
On Sat, 15 Dec 2007 23:59:50 +0200, Gnu Belarusian <375gnu at gmail.com> wrote:
...
>> Дзеля яснасці — тэрмін "наста`ўленні", пасля маіх доўгіх тлумачэнняў
>> семантыкі з'явы, прапанаваў чалавек, моўнай кампетэнцыі якога я давяраю,
>> дарэчы, адзін з "мякказначнікаў".
>
> Пацюпа?
Так. Я (можа, і хто яшчэ) абавязаны яму некалькімі досыць істотнымі зрухамі ў сваіх перакладах. На жаль, ён некалі не давёў да канца сваю колішнюю тэму. Я ўпэўнены, тады гэта магло станоўча паўплываць на абедзве нашыя літ.нормы. Але — "час не чакае нікога".
>> > 5) Хто-небудзь пачынаў працу над "абеларушваньнем" tesseract? Я крыху
>> > пабалаваўся, здаецца, даволі простая задача...
>>
>> Не, гэта не такая простая задача.
>
> Сапраўды, атрымаць добрую якасьць (аля файнрыдэр) цяжка, але нешта на
> ўзроўні ангельскамоўнага tesseract'у атрымаў.
1-я фаза, мо', і трывіяльшчына, але 2-я (пазнаванне менавіта тэксту) і 3-я (графемы) патрабуюць сур'ёзнага ўваходу ў тэму. Нават не ведаю, ці ў нашым акадэмічным досведзе існуе нешта, каб абаперціся. Хіба ў рускіх глядзець?
> ЗЫЖ ня варта на мяне "выкаць". "Дзе ў рэале б'юць морду, там у Фідо
> нераходзяць на ВЫ", гэта я як фідошнік (хай і былы) фідошніку кажу
> :)))
У Сеціве слушней — "выкаць". А ў фідзе ёсць і яшчэ адзін звычай?..
Ю.Т.
More information about the I18n
mailing list