[I18n] i'm back :) і маю колькі пытаньняў
Hleb Rubanau
g.rubanau at gmail.com
Sun Dec 16 01:19:14 CET 2007
On Dec 15, 2007 10:10 AM, Yury Tarasievich <yury.tarasievich at gmail.com> wrote:
> :)) Цікава, якія ў вас меркі "гегласці"? У тэрміне "наста`ўленні" вам не падабаюцца: а) этымалогія б) марфалогія в) генеалогія г) колер д) пах е) нешта яшчэ?
Мне не падабаецца наступнае:
а) раздутасьць (11/12 літараў супраць 7)
б) наўрад ці словазлучэньне "наставіць (гадзіньнік, сістэму)"
зьяўляецца шырокаўжываным і агульназразумелым. Адпаведна, падазраю,
што яно будзе дастаткова часта бянтэжыць карыстальнікаў.
У дачыненьні да "наладзіць (гадзіньнік, сістэму)" падаецца, што такіх
праблемаў будзе менш.
У пагоні за тэарэтычнай дасканаласьцю варта таксама не забывацца, што
практычная мэта амаль любога тэкставага аздабленьня інтэрфэйсу -- у
зручнай форме тлумачыць/падказваць карыстальніку рэчы, значэньня якіх
ён пакуль ня разумее (прызначэньне пункту меню, сутнасьць праграмнай
памылкі, г.д.).
Адпаведна, інтэрфэйс, у якім трэба аналізаваць слова, каб зразумець,
што яно азначае -- будзе малапрыдатным для кагосьці, апрэч моўных
гурманаў.
З павагай, Глеб Рубанаў
More information about the I18n
mailing list