[I18n] i'm back :) і маю колькі пытаньняў
Hleb Rubanau
g.rubanau at gmail.com
Mon Dec 17 13:00:42 CET 2007
Юрась, я ўсяго толькі выклаў аргумэнты супраць, гэта не было папрокамі
ні ў чый бок.
Аргумент памеру, як мне падаецца, дастаткова важны для ўспрыманьня.
Эканомія маўленчых высілкаў, ці як там гэты стары прынцып зваўся...
Абгрунтаваньне слова "настаўленьні" з задавальненьнем і цікавасьцю
пачытаў бы, падкіньце спасылку, калі ласка?
Дарэчы... У чым, на Вашую думку, заключаюцца істотныя сэнсавыя
адрозьненьні паміж выразамі "наладзіць праграму", "наладзіць гітару",
"наладзіць пілараму"...? Чаму першы выраз няправільны, а трэці --
правільны? Ці правільны другі выраз?
Што да аргумэнту распаўсюджанасьці -- маеце рацыю, калі кажаце, што ні
ў кога няма цалкам адэкватнага уяўленьня аб перавагах асноўнай масы
карыстальнікаў беларускамоўных інтэрфэйсаў.
Усё ж лічу патрэбным паведаміць, што паводле маіх назіраньняў слова
"настаўленьні" ўваходзіць у тройку выразаў, што найбольш раздражняюць
карыстальнікаў у беларускамоўных інтэрфэйсах (лідэры тройкі --
"даньні" і "сталец").
Цікавы быў бы досьвед астатніх удзельнікаў суполкі -- паводле вашых
назіраньняў, на якія "багі" ў перакладах найчасьцей адмоўна рэагуюць
карыстальнікі?
More information about the I18n
mailing list