[I18n] пераклады кіраўнікоў вакон

Mikalai Udodau crom-a at tut.by
Thu Apr 10 21:33:13 CEST 2008


On Thu, 3 Apr 2008 20:33:37 +0300
"Gnu Belarusian" <375gnu at gmail.com> wrote:

> Я ўжо з пачатку году карыстаюся лякалізаваным XFCE4, але толькі цяпер
> зьвярнуў увагу на некаторыя пераклады (зазірнуў у metacity.mo, такія
> ж):
> 
> (un)maximize - (раз)найбольшыць
> minimaze - найменшыць
> 
> Апошнія два(тры) словы мне вельмі не падабаюцца, бо нэалягізмы, гучаць
> недарэчна. Як варыянт, яшчэ ў далёкім 2003, робячы пераклад IceWM, я
> скарыстаў такія:
> 
> maximize - разгарнуць
> minimaze - згарнуць
> 
Я не здзіўлюся, калі сустрэну "распрастаць" і "распластаць".
Здаецца, імкненне зрабіць свой пераклад непадобным на іншыя
з'яўляецца важным стымулам для таго, каб рабіць пераклады.

Асабіста я не бачу нічога заганнага (болей за тое, бачу толькі
станоўчыя рысы) ў выкарыстанні лацінізмаў у тэхнічнай
літаратуры наогул і ў гэтым асобным выпадку.

> У xfce4, gnome гэтыя словы адпавядаюць roll up/down, у мяне было
> скруціць/раскруціць (калі яшчэ для compiz fusion зрабіць адпаведны
> эфэкт, то вельмі дарэчы будзе :))
> 
> Яшчэ, тады была прапанова для workspace - варштат, я ня супраць
> працоўнай прасторы, але варштат карацейшы.
> _______________________________________________
> I18n mailing list
> I18n at mova.org
> http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n

-- 
З найлепшымі,
Мікалай Удодаў



More information about the I18n mailing list