[I18n] пераклады кіраўнікоў вакон

Yury Tarasievich yury.tarasievich at gmail.com
Fri Apr 11 08:26:04 CEST 2008


On Thu, 10 Apr 2008 22:48:18 +0300, Ihar Hrachyshka <ihar.hrachyshka at gmail.com> wrote:

> 2008/4/10 Mikalai Udodau <crom-a at tut.by>:
...
>>  > maximize - разгарнуць
>>  > minimaze - згарнуць
>>  >
>>  Я не здзіўлюся, калі сустрэну "распрастаць" і "распластаць".
>>  Здаецца, імкненне зрабіць свой пераклад непадобным на іншыя
>>  з'яўляецца важным стымулам для таго, каб рабіць пераклады.
>>
>>  Асабіста я не бачу нічога заганнага (болей за тое, бачу толькі
>>  станоўчыя рысы) ў выкарыстанні лацінізмаў у тэхнічнай
>>  літаратуры наогул і ў гэтым асобным выпадку.
> За лацінізмы - +1.

Вядома, умеркавана.

Для кіраўнікоў вокнаў (Аконнікі? :)) трэба ўлічваць розную семантыку таго ж мінімайза — у адных гэта скручванне/згортванне/сцісканне ў значок, у іншых — тое самае, але на паласу задач, ёсць яшчэ сэнс "хаваць ад вачэй карыстальніка". І яшчэ ёсць скручванне да (плошчы) загалоўнай паласы... :)

Вядома, ёсць і такое выйсце, каб перакладаць не дзеясловам, а чаканым вынікам, кірункам змянення, напрыклад, "толькі ў паласе задач", "толькі значок", "толькі загалоўная паласа", "не відаць/нябачна".

Ю.Т.



More information about the I18n mailing list