[I18n] курс гну/лінукс для пачаткоўцаў

Mikalai Udodau crom-a at tut.by
Sun Feb 17 23:05:58 CET 2008


On Mon, 17 Dec 2007 20:51:48 +0200
"Gnu Belarusian" <375gnu at gmail.com> wrote:

> нарэшце перарабіў у разьметку wikidot, толькі трэба неяк зрабіць <pre>
> разьмешчаны тутака:  http://fossby.wikidot.com/gnu-linux

Даволі цікава, хоць месцамі і спрэчна. Да структуры файлавай
сістэмы, на мой густ, замнога ўвагі. Пра суадносіны Іксоў і
прынцыпа KISS - здаецца, памылка, паглядзіце на X.org 7.2,
колькі ў ім пакункаў, і ці можна сказаць, які нашто. Таксама
пра кіраўнік пакункаў (дарэчы, package manager) надта
катэгарычна. Не такая ўжо ён і неабходная частка сістэмы, каб
тым, хто не здолеў разабрацца з synaptic, ехаць абы-куды. Можа,
некаторым больш даспадобы LFS.

-- 
З найлепшымі,
Мікалай Удодаў



More information about the I18n mailing list