[I18n] Пераклад Епіфані

Ihar Hrachyshka ihar.hrachyshka at gmail.com
Fri Feb 22 22:19:54 CET 2008


2008/2/22 Gnu Belarusian <375gnu at gmail.com>:
> Неадзіны падобны ляп, пэўна шмат перакладаў зробленыя з расейскае.
Гэты пераклад быў зроблены робатам, пакуль я яго не выправіў. І не з
"расейскае", а з афіцыйных файлаў кансорцыюму Унікод. Хто туды ад
пачатку ўпіхнуў гэткую назву мовы, мне невядома, але пэўне, не
"беларускі беларус".
Што да тэндэнцыі, якую Вы тут спрабуеце давесці, дык я, напрыклад, не
ведаю ані аднаго дзейнага праекту беларускай лакалізацыі, які б дзеіў,
перакладаючы з рускіх, неарыгінальных файлаў. KDE, Xfce, OpenOffice,
праекты Mozilla, Debian Installer і інш. не робяцца такім парадкам, а
перакладаюцца з арыгіналаў. Сябры суполкі перакладчыкаў GNOME у самым
пачатку сваёй дзейнасці (пач. 2000-ых гг.) пачыналі з рускіх файлаў,
але хутка кінулі такі фармат дзеянняў. Сённяшні лацінкавы варыянт
GNOME таксама робіцца з англійскага варыянту. Былі спробы выканання
часткі яго перакладаў з польскае мовы, але ўсе абмылкі, узніклыя з
такога фармату дзеянняў, вычышчаныя, а далей праца вядзецца толькі
праз англійскія тэксты.
Падсумаваўшы, можна сказаць, што ў цяперашніх беларусізацыйных
праектах не выкарыстоўваецца руская мова як пасярэднік ані сістэмна,
ані спарадычна.


More information about the I18n mailing list