[I18n] Пераклад Епіфані
Ihar Hrachyshka
ihar.hrachyshka at gmail.com
Fri Feb 22 19:59:05 CET 2008
2008/2/21 Mikalai Udodau <crom-a at tut.by>:
> Вітаю!
>
> Нарэшце знайшоў час паглядзець на Mandriva 2008.0. З ім ідзе
> Гном 2.20. У Гноме ёсць гартач сеціва. Палез паглядзець
> перавагі. Укладка "Мова" (бачу словы Кадаванні - Дапомны -
> Заходняе...). Цісну кнопку Дадаць, што зправа ад спісу "Мовы",
> шукаю беларускую. Знайшоў у перадапошнім радку: Беларускі.
Як фармальны кіраўнік беларускіх перакладаў GNOME, адказваю:
1) гэтая праблема вядомая, і праяўляецца не толькі ў Epiphany, але і ў
Gedit, напр.
2) гэтая праблема не тычыцца самога GNOME, але пакунка iso_codes,
утворанага адумысля дзеля аб'яднання намаганняў перакладчыкаў з розных
праектаў (як то KDE, GNOME і інш.) для перакладу, у прынцыпе,
агульнага абсягу паведамленняў (для назваў краін, моў, тэрыторый,
грашовых адзінак і т.д.)
3) Праблема вынікла з аўтаматычна зробленага перакладу, а не з працы
якогась чалавека. Дзіўна, але факт: у файлах спецыфікацыі Унікоду, з
якіх, калі не памыляюся, генераваліся пачаткавыя версіі перакладных
файлаў для iso_codes, так і напісана - "Беларускі".
4) гэтая праблема з пару месяцаў таму была паспяхова мною вырашана (я
дадаў праз сістэму Translation Robot новы пераклад). Цяпер трэба
чакаць, пакуль а) з'явіцца новая версія iso_codes, б) Mandriva
выкарыстае для сваёй дыстрыбуцыі новую версію.
Зрэшты, і ўсё:)
>
>
> _______________________________________________
> I18n mailing list
> I18n at mova.org
> http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n
More information about the I18n
mailing list