[I18n] курс гну/лінукс для пачаткоўцаў

Mikalai Udodau crom-a at tut.by
Fri Feb 22 20:37:59 CET 2008


> Але ж ФС  значна адрозьніваецца ад вантузавай, ці ня так?

Так, усё так. Але распавяданне пра ФС губляе прадметнасць без
прыкладаў выкарыстання той ці іншай магчымасці. Атрымліваецца
сферычны конь у вакууме, які значна адрозніваецца ад такога ж
каня з другой сістэмы.

Наколькі я ведаю, сапраўдныя пачаткоўцы нічога не ведаюць пра
ФС, і не жадаюць ведаць. Яны бачуць толькі графічны інтэрфейс.
І нават у загадным радку не спатрэбяцца веды поўнай структуры,
пачынаючы ад кораню, пакуль не пачнецца гаворка пра
устанаўленне праграм з выточных тэкстаў.

А калі ўжо збіраць праграмы, то і пачаткоўцы якраз такія, як
я :)

> KISS іншымі словамі - адна праграма для адной задачы. Дзе Ксорг
> адыходзіць ад гэтага? :)

Калі ласка: якую адну задачу выконвае xorg-server-1.1.1 ?
І чаму ў ксоргу 6.9 было некалькі пакункаў, а ў 7.0 - болей
за 200?

Аконная сістэма, якой з'яўляюцца іксы, гэта адна вялізная
праграма, якая робіць вельмі многа розных рэчаў, і, тым не
меньш, не робіць нічога з таго, што патрэбна непасрэдна
карыстальніку, сама па сабе, без дастасоўных праграмаў. xlogo,
xcalc, xedit і пад. можна не ўлічваць, бо яны толькі
прыклады, прызначаныя якраз для таго, каб паказаць, што
патрэбныя дадатковыя праграмы.

Прынцып KISS мае дачыненне да іксоў такое ж, як і да кернела.

> ў Дэбіяне з дапамогай dpkg-reconfigure можна наставіць паўсыстэмы.
> 
> > Можа, некаторым больш даспадобы LFS.
> 
> Пачаткоўцам?! 8-(   )

Прабачце, зусім заблытаўся. Вядома ж, пачаткоўцам man dpkg
чытаць значна лягчэй, чымсці lfs-book ;)

Увогуле, мяне "курс" зацікавіў менавіта як агляд найбольш
карысных магчымасцяў гнутай сістэмы, хоць і не поўны. Я чытаў
яго як "а ці ведаеце вы, што:
--праграмы могуць узаемадзейнічаць не толькі праз каналы, але і
праз сокеты?
--з дапамогаю gnupg можна шыфраваць, падпісваць і правяраць
нязменнасць файлаў?
--можна рабіць пошук па гісторыі загадаў?
--зашыфраваныя encfs файлы не бачныя нават root-у? і г.д."

Лічу абсалютна неабходным дадаць апісанне sed-а і рэгулярных
выразаў. А таксама, ўсе разгледжаныя магчымасці ілюстраваць
карысным прыкладам.

-- 
З найлепшымі,
Мікалай Удодаў



More information about the I18n mailing list