[I18n] курс гну/лінукс для пачаткоўцаў

Gnu Belarusian 375gnu at gmail.com
Sat Feb 23 20:22:49 CET 2008


On 2/22/08, Mikalai Udodau <crom-a at tut.by> wrote:
> > Але ж ФС значна адрозьніваецца ад вантузавай, ці ня так?
> Так, усё так. Але распавяданне пра ФС губляе прадметнасць без
> прыкладаў выкарыстання той ці іншай магчымасці. Атрымліваецца
> сферычны конь у вакууме, які значна адрозніваецца ад такога ж
> каня з другой сістэмы.
>
> Наколькі я ведаю, сапраўдныя пачаткоўцы нічога не ведаюць пра
> ФС, і не жадаюць ведаць. Яны бачуць толькі графічны інтэрфейс.
> І нават у загадным радку не спатрэбяцца веды поўнай структуры,
> пачынаючы ад кораню, пакуль не пачнецца гаворка пра
> устанаўленне праграм з выточных тэкстаў.

1) Гэтая метода пісалася пад канкрэтны праект, з мэтай азнаёміць
людзей, якія карыстаюцца вантузам, з альтэрнатыўнай свабоднай
сыстэмай. Спачатку яе мусіў рабіць іншы чалавек, але ў яго не ставала
часу, пра што ён паведаміў у апошні момант, таму я ва ўмовах
абмежаванага часу напісаў тое, што прыйшло ў галаву.

2) Раз мэтавая група ўжо крыху знаёмая з кампом, але няправільна яго
выкарыстоўваюць :), то варта было б адразу даць адказы на пытаньні,
якія рана ці позна ўзьнікнуць, такія як: "а дзе мой дыск Ц:?", "а чаму
я не магу запісаць файл куды хачу?", "чаму я выдаліў файл зь
незразумелым іменем у /тмп, і ў мяне %#*@$?", таму й "зашмат" увагі да
ФС.

3) Такія-сякія прыклады тамака ёсьць, няшмат, але...

> > KISS іншымі словамі - адна праграма для адной задачы. Дзе Ксорг
> > адыходзіць ад гэтага? :)
>
> Калі ласка: якую адну задачу выконвае xorg-server-1.1.1 ?

Арганізуе У/В (увядзеньне і вывядзеньне).

> І чаму ў ксоргу 6.9 было некалькі пакункаў, а ў 7.0 - болей
> за 200?

Каб не адкладваць рэліз усёй сыстэмы праз праграмку, якой амаль ніхто
не карыстаецца, але якая ўваходзіць у склад іксоў.

> Аконная сістэма, якой з'яўляюцца іксы, гэта адна вялізная
> праграма, якая робіць вельмі многа розных рэчаў, і, тым не
> меньш, не робіць нічога з таго, што патрэбна непасрэдна

Паўтарыць сто разоў: МЕНШ.

> карыстальніку, сама па сабе, без дастасоўных праграмаў.

Але ж гэта не адна праграма :) Задачы лягічна падзеленыя між асобнымі
праграмамі, што дазваляе без асаблівых праблемаў замяняць іх. Напр.,
колісь у мяне стаялі XFree86 4.1 з сэрвэрам ад 3.3.6, пра розныя WM/DM
ня варта й згадваць.

> Прынцып KISS мае дачыненне да іксоў такое ж, як і да кернела.

RTFM пра модульную структуру X Window System да прасьвятленьня.

> > ў Дэбіяне з дапамогай dpkg-reconfigure можна наставіць паўсыстэмы.
> > > Можа, некаторым больш даспадобы LFS.
> > Пачаткоўцам?! 8-( )
> Прабачце, зусім заблытаўся. Вядома ж, пачаткоўцам man dpkg
> чытаць значна лягчэй, чымсці lfs-book ;)

Такі кіраўнік пакункаў зьяўляецца асновай сыстэмы, а вось кампілятар,
аўтатулз і г.д. - не.

> Увогуле, мяне "курс" зацікавіў менавіта як агляд найбольш
> карысных магчымасцяў гнутай сістэмы, хоць і не поўны. Я чытаў
> яго як "а ці ведаеце вы, што:
> --праграмы могуць узаемадзейнічаць не толькі праз каналы, але і
> праз сокеты?
> --з дапамогаю gnupg можна шыфраваць, падпісваць і правяраць
> нязменнасць файлаў?

Пра gnupg там аніслова :)

> Лічу абсалютна неабходным дадаць апісанне sed-а і рэгулярных
> выразаў. А таксама, ўсе разгледжаныя магчымасці ілюстраваць
> карысным прыкладам.

Дык гэта ж Віка, адкрытая для ананімусаў :)


More information about the I18n mailing list