[I18n] Translation [part7]: safe -- S-box
Yury Tarasievich
yury.tarasievich at gmail.com
Mon Feb 25 20:36:03 CET 2008
On Mon, 25 Feb 2008 13:13:45 +0200, Ihar Hrachyshka <ihar.hrachyshka at gmail.com> wrote:
>> >> > sandbox - гэта не працоўная копія. Гэта як бы "ізаляванае асяроддзе".
>> >>
>> >> Сандбокс гэта проста пясочніца. Каб гуляцца-вучыцца магчымасцям, што проціпастаўляецца сапраўднаму выкарыстанню.
>> > Акрамя гэтага, chroot таксама называюць sandbox-ам. У Gentoo
>> > sandbox-ам называюць асяроддзе, якое ізалюе праграму, якая
>> > кампілюецца, каб тая праз памылку не пашкодзіла сістэме і не
>> > перапісала файлы з чужога пакунка.
>>
>> Тут слова ўжыта ў пераносным сэнсе. Яшчэ такое (функцыянальна падобнае) асяроддзе называюць — у сістэме FreeBSD — "турмой" (jail). Ёсць і яшчэ назвы, каб арыгінальна было. А наогул, то літаральны пераклад сленгу бессэнсоўны. :)
> Не думаю, што гэтае слова функцыянуе як слэнгавае. "Мыш" таксама
> слэнгавае? Ці "цвёрды дыск"?
Мыш, турма, пясочніца, баг — так. Файл, фолдар, дырэкторыя, корань — метафары. Цвёрды, гнуткі (хісткі) дыск — апісанні. Паўтаруся — выняткі былі, ёсць, і будуць, на тое і жывая мова. :)
Ю.Т.
More information about the I18n
mailing list