[I18n] курс гну/лінукс для пачаткоўцаў

Mikalai Udodau crom-a at tut.by
Tue Feb 26 22:40:07 CET 2008


On Sat, 23 Feb 2008 21:22:49 +0200
"Gnu Belarusian" <375gnu at gmail.com> wrote:

...
> 3) Такія-сякія прыклады тамака ёсьць, няшмат, але...

Акурат на самую спрэчную тэму - іноды. Ці сапраўды трэба пра іх
ведаць, няхай сабе і тым людзям, што ўжо выкарыстоўваюць
камп'ютар, але няправільна?

Я жорсткія спасылкі толькі ў /dev бачыў, і ніколі сам не
ствараў.

> Паўтарыць сто разоў: МЕНШ.

Адной літарай менш, сотняй разоў болш... :)

> Але ж гэта не адна праграма :) Задачы лягічна падзеленыя між асобнымі
> праграмамі, што дазваляе без асаблівых праблемаў замяняць іх. Напр.,

З гэтага месца падрабязней, калі ласка. Як з дапамогай dpkg (бо
менавіта ён ёсць аснова сістэмы) памяняць, напрыклад,
xorg-server на xfree-server, не закранаючы астатняе? Магчыма,
гэтак жа проста, як more на less у загадзе ls /usr/bin | more ?


> > Прынцып KISS мае дачыненне да іксоў такое ж, як і да кернела.


-- 
З найлепшымі,
Мікалай Удодаў



More information about the I18n mailing list