[I18n] пераклады be vs be at alternative
Ihar Hrachyshka
ihar.hrachyshka at gmail.com
Tue May 13 07:56:38 CEST 2008
On Mon, 2008-05-12 at 18:51 +0300, Gnu Belarusian wrote:
> Мы маем дзьве кірылічныя лякалі, але ўсе пераклады ідуць проста be.
> Можа варта, каб be былі «наркамаўскія», а be at alternative —
> «тарашкевічанскія», бо цяперака маем бардак. Хоць тады мабыць трэба
> будзе весьці дзьве паралельныя пераклады адначасова.
Няўжо?:) Старая праблема. Але найперш як кудысьці штосьці пераносіць,
трэба дамагчыся, каб be at alternative (ці - з улікам наяўнасці IANA-коду*
- be at tarask) быў зарэгістраваны не толькі ў Debian-based сістэмах, але
ўсюды, дзе ёсць GNU libc. Вось тут старажытны рапарт для glibc:
http://sources.redhat.com/bugzilla/show_bug.cgi?id=1015
Я цягам апошніх некалькіх гадоў не аднойчы звяртаўся і туды, і наўпрост
да Ульрыха Дрэпэра (ён загадвае glibc-ам, у тым ліку і такімі справамі),
але ўсюды адказам было маўчанне. Думаю, найперш варта кожнаму
зацікаўленаму ў развязанні праблемы вышэй азначаным спосабам напісаць у
тым рапарце ў каментарах пра сваю падтрымку рэгістрацыі альтэрнатыўнай
лакалі. Калі з пару тыдняў не будзе аніякай рэакцыі з боку наглядчыкаў,
дык тады трэба будзе пісаць кудысьці ў спісы падпіскі.
* - Калі хто не ведае, адным з вынікаў беларускага Вікі-падзелу стала
рэгістрацыя асобнага коду для моўнага варыянту, вытлумачанага ў кнізе
"В.Вячорка, З.Санько ды інш. Беларускі клясычны правапіс. Вільня. 2005".
Гэтым кодам стаў be at tarask. Думаю, варта яго і прытрымлівацца ў гэтай
справе, як універсальнага для гэтай справы.
> _______________________________________________
> I18n mailing list
> I18n at mova.org
> http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n
More information about the I18n
mailing list