[I18n] агульны compendium
Yury Tarasievich
yury.tarasievich at gmail.com
Tue May 13 14:33:08 CEST 2008
On Tue, 13 May 2008 12:36:28 +0300, Ihar Hrachyshka <ihar.hrachyshka at gmail.com> wrote:
> On Tue, 2008-05-13 at 11:04 +0300, Pavel Piatruk wrote:
>> Спадарства, што наконт стварыць і падтрымліваць агульны compendium? wiki-слоўнікі гэта, канечне, добра, але compendium яшчэ лепш :)
>> Я бачу гэты працэс так - з SVN-аў праектаў цягнуцца be.po, з іх усіх робіцца уласна compendium.
>> Мо нехта бачыць працэс інакш або мае іншыя заўвагі?
> Кампендыюм прадугледжвае высокую якасць і прызнанасць кожнага з
> паведамленняў супольнасцю перакладчыкаў. Таму "аўтаматычна" гэта нельга
> рабіць. Калі ж у кагосьці ёсць жаданне заняцца падтрымкай кампендыюма
> для афіцыйна (якая працэдура?) прынятых супольнасцю тэрмінаў і
> "generic"-паведамленняў, то гэта можна адно толькі вітаць.
Тут такая праблема бачыцца, што калі супольнасць неафіцыйная, то і прыймаць нічога абавязковага ("афіцыйнага") яна не можа, не кажучы пра нябыт працэдурных асноваў для выпрацоўвання "адзіных варыянтаў". Зрэшты, такога цэнтралізаванага па-над-пакетнага кампендыюма я не бачыў і ў іншых, больш паспяховых мовах, толькі кампендыюмы (гласары) для пэўнага пакета (або іх серыі).
Ю.Т.
More information about the I18n
mailing list