[I18n] Вакансіі
Ihar Hrachyshka
ihar.hrachyshka at gmail.com
Wed Aug 19 00:58:54 CEST 2009
Прывітанне!
У сувязі з зменаю набору праграм, якія я выкарыстоўваю за кампутарам, а
таксама жыццёвых пазіцый, сямейнага становішча, надвор'я і размяшчэння
планет у нябёсах, абвяшчаю, што наступныя ролі ў тутэйшай перакладніцкай
суполцы ад сёння ўважаюцца за вакантныя:
- каардынатар перакладу для праекта GNOME (кірыліца + лацінка);
- каардынатар перакладу для праекта KDE (лацінка);
- каардынатар перакладу для праекта Translation Project (лацінка).
Вышэй памянёныя ролі воляю фатуму цягам апошніх некалькіх гадоў
апынуліся ў маіх руках, былі (спадзяюся) ужытыя з карысцю для адпаведных
праектаў, а цяпер чакаюць новага гаспадара. У адрасаты ліста дадаў шэраг
магчыма зацікаўленых асобаў, якія ў розны час дапамагалі мне
перакладамі, але не падпісаныя на гэтую рассылку.
Q: Што трэба дзеля таго, каб атрымаць уладу на пэўную юрыдыку?
A: Пазначыць у лісце, высланым у рассылку, сваю матывацыю, досвед і
"праграму" развіцця перакладу. На грунце адказаў я зраблю выснову, каму
перадаць прывілегіі.
Вясёлы калектыў, работа не пыльная, <s>з высокім заработкам</s>. Такім
чынам, усім вэлкам.
Спадзяюся на вашу актыўнасць,
Ігар Грачышка.
More information about the I18n
mailing list