[I18n] тэрміны Inkscape

Yury Tarasievich yury.tarasievich at gmail.com
Thu Jul 2 22:02:53 CEST 2009


Hleb Valoshka wrote:
> Зараз ня маю досыць часу на разгорнуты адказ. Адкажу ў аўторак, а
> пакуль: Юры, устрымайцеся ад тролінґу, лепей усталюйце inkscape і
> зразумейце чаму былі абраныя менавіта такія словы.

Не трэба ніякіх адказаў у аўторак, я і чытаць не 
буду. Што вы збіраецеся аспрэчваць? Маё 
разуменне вашага посту? арыгінальных тэрмінаў? 
Не варта. Вы сваё цалкам выразна апісалі, а я 
лічу, што ў вашага перакладу, як мінімум у 
паказанай частцы, сур'ёзныя моўныя праблемы, 
якія сведчаць, хутчэй за ўсё, пра недастатковае 
валоданне мовай (мовамі) -- або, зрэшты, пра 
неакуратнасць у працы. Арыгінальныя сэнсы 
азначаных тэрмінаў -- больш ці менш скажоныя, 
пра што я і напісаў. І праграма Інкскейп мне 
вядомая, а недзе ў мяне ляжала і тысяча з нечым 
(ці дзве?) адзінак перакладу.

"Тролінг"? Думайце так, калі жадаеце.

Ю.Т.



More information about the I18n mailing list