[I18n] тэрміны Inkscape
Yury Tarasievich
yury.tarasievich at gmail.com
Fri Jul 3 09:38:46 CEST 2009
Mikalai Udodau wrote:
> Тут я бачу агульную выснову, зробленую на падставе некалькіх
> канкрэтных прыкладаў. Выснова таксама мусіць быць канкрэтнай,
> напрыклад "названых праблем з перакладам дастаткова, каб
> зрабіць вывад, што зараз пераклад непрыдатны да апублікавання".
>
Агульныя высновы робяцца менавіта як вынік абагульнення канкрэтных
прыкладаў. Апроч таго, пераклады Глеба я ўжо бачыў.
Я і зусім бы не адказваў, як я звычайна і стараюся ў выпадках допісаў на
моўныя тэмы, складзеных "тарашкевіцай". Але тут на вочы раптоўна трапіла
такая клюква, што не стрымаўся. А іншыя "канкрэтныя" высновы тут
непатрэбныя. Глеб усё роўна апублікуе гэта -- пад маркай "беларуская мова".
Мабыць, лепей давайце лічыць, што я нічога не пісаў.
> Чаму так безнадзейна? Напэўна, можна быць добразычлівым не
> толькі ў адносінах да зусім незнаёмых людзей. Мая прапанова
> такая: Юры, давайце разам, вы і я, дапрацуем ваш пераклад.
>
>
Ну да чаго тут "добразычлівасць"? Я ж не сказаў, што ў аўтара няма
...нагі. Нябыт пачуцця мовы ідзе, звычайна, ад недастатковай практыкі, і
гэта выпраўляльна. У рукі англійскі *тлумачальны*, беларускі
*тлумачальны* і наперад. Нават без пачуцця можна даваць адэкватны
прадукт, калі цвёрда трымацца метадалогіі, якую ўжо колькі разоў
выкладалі ("Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі" і інш.).
Толькі спачатку нехта павінен адчуць, што ў яго з гэтым праблема. На
гэта і скіраваны быў мой допіс. А "прапановы" самых правільных адказаў
на няправільныя пытанні тут не дапамогуць.
Наконт дапрацоўвання (маецца на ўвазе тая мая тысяча ці дзве? закінутая
год таму), абмінаючы іншыя праблемы: куды *потым* гэты пераклад ?
Удзельнічаць у чарговай, *бясконца нуднай* калатні за метку BE? Ці што
яшчэ маецца на ўвазе?
>>> А прадказальны вынік карыстання "беларускім
>>> перакладам", які ўскладняе працу -- выкіданне
>>> яго на... Прэцэдэнты былі.
>>>
>
> Гэтае "на..." - эталонны argumentum ad hominem
>
>
>
Гэта не аргумент, гэта прагноз.
Ю.Т.
More information about the I18n
mailing list