[I18n] тэрміны Inkscape

Mikalai Udodau crom-a at tut.by
Fri Jul 3 12:44:45 CEST 2009


On Fri, 03 Jul 2009 10:38:46 +0300
Yury Tarasievich <yury.tarasievich at gmail.com> wrote:

...
> Наконт дапрацоўвання (маецца на ўвазе тая мая тысяча ці дзве? закінутая 
> год таму), абмінаючы іншыя праблемы: куды *потым* гэты пераклад ? 
> Удзельнічаць у чарговай, *бясконца нуднай* калатні за метку BE? Ці што 
> яшчэ маецца на ўвазе?

Уласна я збіраюся карыстацца гэтым перакладам, калі такі будзе.
Гэтак жа, як карыстаюся ўжо колькі год вашым перакладам
жар-лісіцы, нягледзячы на намаганні Сяргея па прасоўванню
свайго варыянта ў афіцыйныя.

Дарэчы, пра жар-лісіцу: выйшла ўжо версія 3.5, а я ўсё
карыстаюся 2.0 - усё з-за перакладу. Дайце, калі ласка,
спасылку на ваш.

На мой погляд, калі б Сяргей быў зацікаўлены ў паляпшэнні
якасці свайго перакладу firefox, ён бы ўжо даўно ўнёс усе
выпраўленні, зробленыя Тарасевічам. Сяргееў пераклад у
цяперашнім стане не заслугоўвае нічога, апроч замены на лепшы
варыянт.

Што да інкскейпа, то калі праблема сапраўды існуе, то трэба
шукаць шляхі яе вырашэння. Ўжо лепей нудная калатня, чымся
бясконцае карыстанне замежнымі мовамі.

> 
> >>> А прадказальны вынік карыстання "беларускім
> >>> перакладам", які ўскладняе працу -- выкіданне
> >>> яго на... Прэцэдэнты былі.
> >>>       
> >
> > Гэтае "на..." - эталонны argumentum ad hominem
> >
> >
> >   
> Гэта не аргумент, гэта прагноз.

Так, прагноз, відавочна. Але адзіная мэта гэтага прагнозу -
апеляваць да чалавечых пачуццяў.


-- 
З найлепшымі,
Мікалай Удодаў



More information about the I18n mailing list