[I18n] тэрміны Inkscape

Hleb Valoshka 375gnu at gmail.com
Mon Jul 6 19:24:13 CEST 2009


On 7/2/09, Yury Tarasievich <yury.tarasievich at gmail.com> wrote:

Тролінґ прапушчаны…

> Inset/outset ніколі не можа перакладацца "гэтак
> жа" як shrink/grow, tweak гэта ніколі не
> карэкцыя. Што азначае для спажыўца "плыўны
> тэкст" -- гэта вы самі прыдумалі? Колькі рэдкіх
> слоўнікаў спатрэбіцца спажыўцу вашага перакладу?
> To (un)flow (into) у кантэксце камп. праграм --
> ізноў-такі, ніякае не "класці/выймаць". А ў тым,
> чаго вы не паказалі, такіх праблем, пэўна яшчэ
> больш.

Наконт ужытых тэрмінаў:

1. Зьвяртаю ўвагу на слова "пакуль". Патлумачыць што яно значыць?

2. flow (to frame), unflow (from frame), flowed text -- "укласьці (у
рамку)", "выняць (з рамкі)", пакуль "плыўны тэкст"

Безумоўна "плыўны" -- раскірэка й недакладны пераклад (бо з flowing).

Але, сёньня знайшоў у лінгве:
flow text см. flow 4)
flow 4) (flow text) проф. "заливать", "разливать" [текст] (по колонкам
при вёрстке)
Т.ч. на расейскі жаргон мусіць перакладацца як "залитый текст". Ці
існуе беларускі жаргонны адпаведнік? Калі не, то перакладу як
"укладзены тэкст". Ці ёсьць іншыя альтэрнатывы?

3. Наконт grow/shrink і inset/outset. Узяў іх са сваіх раньніх нататак
да перакладу, а тады я 'шчэ ня ведаў, што рознымі словамі апісваецца
адное й тое ж:
msgid "Shrink (inset) parts of paths; with Shift grow (outset)"
msgstr "Зьмяншаць (сьціскаць) часткі шляхоў; з Shift павялічваць (расьцягваць)"

Літаральныя пераклады inset ды outset увогуле аніяк не зьвязаныя з
памерам,  існаваньня жаргонных ці пераносных значэньняў наяўныя ў мяне
слоўнікі (а-б В.Пашкевіч; а-р зь лінгвы, Мюльлер7) не фіксуюць.

4. Наконт tweak. Ужыты тыповы жарганізм, які далёка не заўжды мае
адэкватны пераклад на іншыя мовы. Вось як ён перакладзены ў іншых
больш-менш вядомых мне мовах:
у польскім перакладзе: udoskonalanie, ulepszanie
у расейскім: коррекция, корректор
ва ўкраінскім: корекція, коригувати

Пакуль я зрабіў як у расейцаў ды палякаў, бо іхны варыянт падаўся мне
больш адэкватным, чым "паляпшэньне". Між іншым, у Пашкевіч такога
слова ўвогуле няма.

5. Тарасевіч, а "слабо" даць канкрэтныя прапановы/заўвагі, а ня "ўсё
зроблена хуёва, а трэба рабіць добра"? Калі "слабо", то лепш памаўчы.

Яшчэ пытаньне (не да Тарасевіча):
Як найлепей (г.зн. адным словам) перакласьці colorizable, colorization?

-- 
http://375gnu.wordpress.com


More information about the I18n mailing list