[I18n] OmegaT
Alex Buloichik
alex73mail at gmail.com
Fri Jul 17 08:54:43 CEST 2009
Шаноўнае спадарства !
Я ведаю, што ў кожнага ёсьць софт, якім ён карыстаецца для
перакладаў, але дазвольце мне зьвярнуць вашу ўвагу на OmegaT
(http://www.omegat.org/en/omegat.html).
Гэта даволі стары праект, пачаты яшчэ ў 2002 годзе, але ў апошні час
у ім было даволі шмат зьменаў. Я таксама трохі да гэтага спрычыніўся,
таму, спадзяюся, пажаданьні беларускіх перакладчыкаў ўлічаны.
Апошняя вэрсія(2.0.3) утрымлівае ня ўсе патрэбныя магчымасьці, але
карыстацца ўжо можна. Паспрабуйце, можа й спадабаецца.
Q: Что гэта такое - OmegaT ?
A: Праграма, якая дапамагае перакладаць. Не, яна не спрабуе перакласьці
сказы, як Белазар, а толькі дае зручны редактар для перакладчыка. Але
сапраўды зручны.
Працэс выглядае прыкладна так: перакладчык адкрывае файлы, якія трэба
перакласьці(дакумэнты Word, .po, .properties, і г.д.), і бачыць ужо
толькі сказы, якія трэба перакласьці. Редактар паказвае падобныя сказы
зь перакладамі(таксама з іншых праектаў), слоўнікі, правярае правапіс. А
потым захоўвае ў неабходным фармаце.
Такім чынам OmegaT выконвае значную частку тэхнічнай працы перакладчыка.
Q: Якія файлы дазваляе перакладаць ?
A: OpenOffice, Microsoft Word, .txt, .properties, .po, .srt і іншыя.
Калі патрэбныя нейкія іншыя фарматы - пішыце мне. Дадаць ніякіх
праблем няма. Для перакладаў OpenOffice і Mozilla амаль што створаныя
фільтры, але пакуль нікому не патрэбныя - выкладаць ня буду.
Q: Што цікавага ёсьць ў OmegaT менавіта для беларускіх перакладчыкаў ?
A: Падтрымка праверкі правапісу, слоўнікі StarDict(разам з
ангельска-беларускім слоўнікам), паказ падобных перакладаў з іншых праектаў.
Q: Як усталяваць ?
A: 1. Усталяваць Java. http://www.java.com/getjava/
2. Усталяваць OmegaT. http://omegat.sourceforge.net/webstart/OmegaT.jnlp
3. Праверка правапісу: Патрэбны слоўнік з OpenOffice ці
Mozilla(http://pravapis.info/spell/dict/), але імёны файлаў трэба
зьмяніць: be-BY.aff -> be.aff, be-BY.dic -> be.dic.
Потым ў OmegaT мэню Налады->Праверка правапісу... Адзначыць
"Аўтаматычная праверка правапісу ў тэксьце", выбраць каталёг дзе
знаходзяцца файлы be.aff, be.dic. У праекце мова файлаў перакладаў
павінна быць "be".
4. Слоўнік Пашкевіч:
http://pravapis.info/spell/dict/AngielskaBelaruski.zip. Распакаваць,
потым у праекце OmegaT выбраць каталёг з распакаванымі файламі як
"Каталёг слоўнікаў".
Q: Як бачыць пераклады падобных сказаў з іншых праектаў.
A: Для гэтага трэба мець файлы .tmx ад гэтых праектаў. Калі файлы .tmx
ёсьць - пакладзіце іх ў каталёг /tm/ праекта - і ўсё.
Пакуль што праграммы, якая стварае .tmx з перакладаў няма, але ёсьць
невялічкія скрыпты, якія могуць гэта зрабіць. Пішыце - дапамагу. Там ня
вельмі складана.
Будуць пытаньні - зьвяртайцеся, калі ласка. Калі спатрэбіцца
дадатковая функцыянальнасьць - паспрабуем зрабіць.
WBR, Alex.
More information about the I18n
mailing list