[I18n] трохі навінаў
Alex Buloichik
alex73mail at gmail.com
Wed Sep 30 10:48:50 CEST 2009
Вось навіны за апошні час:
1. Я выклаў трохі .tmx файлаў(translation memory) на http://aligner.info.
Зьбіраюся патроху абнаўляць калекцыю. Калі маеце свае .tmx, ці ведаеце, з
якіх перакладаў іх можна зрабіць, ці ёсьць жаданьне папаўняць калекцыю -
зьвяртайцеся.
2. У OmegaT працуе інтэграцыя з Google Translate, у тым ліку пераклад на
беларускую. Працуе так: калі пераходзіце на нейкі сказ, побач паказваецца
пераклад праз Google Translate(можна адразу выкарыстоўваць яго праз Ctrl+M).
Дарэчы, у апошні OmegaT убудаваны aligner для .po файлаў. Таму калі
адкрываеце ужо часткова перакладзеныя .po - пераклады будуць бачныя. Праз
некаторы час такое ж самае будзе й для іншых фарматаў.
3. Беларуская клявіятура для Android ёсьць тут -
http://softkeyboard.googlecode.com. Падтрымліваецца кірыліца й лацінка.
4. Калі некаму патрэбны беларускамоўны інтэрфэйс да Андроіда - зьвяртайцеся
да мяне.
WBR, Alex.
-------------- next part --------------
An HTML attachment was scrubbed...
URL: <http://mova.org/pipermail/i18n/attachments/20090930/02737103/attachment.html>
More information about the I18n
mailing list