[I18n] wg.kamputerm.org
Yury Tarasievich
yury.tarasievich at gmail.com
Mon Mar 15 21:26:48 CET 2010
On 03/15/2010 08:31 PM, Ihar Hrachyshka wrote:
> Тым часам вы чамусьці праслухалі ў прадстаўленні прадстаўніка Інстытута
> мовазнаўства. "Нет ли в этом антисемитизма"? :)
Ды не, у мяне ў самога шмат сяброў-яўрэяў. Ж)
Жарты набок. Кошчанку я чуў. Але -- мяркуючы з
галасоў -- упэўнена там пачуваўся адзін Саўка.
Чаму *ён* там, я разумею.
Што ж тычыць узгаданых п. Булойчыкам натоўпаў
мовазнаўцаў, якія, значыцца, не аблягаюць ТБМ з
прапановамі дапамогі, то сустрэчнае пытанне: ці
хто іх прасіў, ці хаця б уцямна ім паведамляў?
Чакаць, што аўдыторыю прыцягне цьмяная абвестка
ў такой глухмені, як гэты мэйлінг, відаць,
неразумна. Час ужо не той.
Калі тэхналогія арганізацыі такіх сустрэч такі
ўжо сакрэт, то скажу пару словаў(дарэчы, нават
дапускаючы, што няма інтэрнэта!): з даведніка
выбіраюцца галоўныя мінскія ВНУ, абзвоньваюцца
прыёмныя. Выбіраюцца філалагічныя дэканаты,
абзвоньваюцца. Пытанне: хто займаецца
лексікаграфіяй? Як можна звязацца з гэтымі
асобамі? Вынік: спіс гіпатэтычных зацікаўленых і
1-ы часавы графік. Абыход і/або абзвон (усё гэта
цэнтр гораду). Кожная асоба атрымлівае пару
лісцікаў з выдрукам фармулёўкі праблематыкі і
прапановы аб сустрэчах на грамадскіх пачатках у
зручны час. Ці вы зацікаўленыя? Які час для вас
зручны? Калі не жадаеце прысутнічаць, ці хочаце
атрымліваць матэрыялы? 2-і графік. Аптымізацыя.
Рассылка матэрыялаў. І г.д.
Ю.Т.
More information about the I18n
mailing list