[I18n] wg.kamputerm.org

Ihar Hrachyshka ihar.hrachyshka at gmail.com
Mon Mar 15 21:30:12 CET 2010


On Mon, 2010-03-15 at 22:26 +0200, Yury Tarasievich wrote:
> On 03/15/2010 08:31 PM, Ihar Hrachyshka wrote:
> > Тым часам вы чамусьці праслухалі ў прадстаўленні прадстаўніка Інстытута
> > мовазнаўства. "Нет ли в этом антисемитизма"? :)
> 
> Ды не, у мяне ў самога шмат сяброў-яўрэяў. Ж)
> 
> Жарты набок. Кошчанку я чуў. Але -- мяркуючы з 
> галасоў -- упэўнена там пачуваўся адзін Саўка.
> Чаму *ён* там, я разумею.
> 
> Што ж тычыць узгаданых п. Булойчыкам натоўпаў 
> мовазнаўцаў, якія, значыцца, не аблягаюць ТБМ з 
> прапановамі дапамогі, то сустрэчнае пытанне: ці 
> хто іх прасіў, ці хаця б уцямна ім паведамляў? 
> Чакаць, што аўдыторыю прыцягне цьмяная абвестка 
> ў такой глухмені, як гэты мэйлінг, відаць, 
> неразумна. Час ужо не той.

Абвесткі былі далёка не толькі ў гэтым мэйлінгу. Наконт астатняга:
дзякуй за (за)ўвагу, паглядзім, што зможам зрабіць.

> 
> Калі тэхналогія арганізацыі такіх сустрэч такі 
> ўжо сакрэт, то скажу пару словаў(дарэчы, нават 
> дапускаючы, што няма інтэрнэта!): з даведніка 
> выбіраюцца галоўныя мінскія ВНУ, абзвоньваюцца 
> прыёмныя. Выбіраюцца філалагічныя дэканаты, 
> абзвоньваюцца. Пытанне: хто займаецца 
> лексікаграфіяй? Як можна звязацца з гэтымі 
> асобамі? Вынік: спіс гіпатэтычных зацікаўленых і 
> 1-ы часавы графік. Абыход і/або абзвон (усё гэта 
> цэнтр гораду). Кожная асоба атрымлівае пару 
> лісцікаў з выдрукам фармулёўкі праблематыкі і 
> прапановы аб сустрэчах на грамадскіх пачатках у 
> зручны час. Ці вы зацікаўленыя? Які час для вас 
> зручны? Калі не жадаеце прысутнічаць, ці хочаце 
> атрымліваць матэрыялы? 2-і графік. Аптымізацыя. 
> Рассылка матэрыялаў. І г.д.
> 
> Ю.Т.
> 
> _______________________________________________
> I18n mailing list
> I18n at mova.org
> http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n





More information about the I18n mailing list